10 снежня ў госці да дзяцей прыйшлі прадстаўнікі арганізацыі "Белая Русь". Дзеці падрыхтавалі свята "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"
Падчас мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы аб родным краі і шчаслівым дзяцінстве, танчылі, замацавалі веды аб сімвалах Рэспублікі Беларусь, адгадвалі загадкі, ігралі на музычных інструментах. Шанаваць і паважаць краіну, быць патрыётамі, памятаць аб подзвігу нашага народа - усе гэтыя якасці трэба выхоўваць у дзяцей з дашкольнага ўзросту. Няхай у нашым жыцці кожны дзень будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом, а над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба!
Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі "Белая Русь" Ірына Русаковіч павіншавала дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі і ўручыла ім салодкія падарункі"